«Парламент — представительный и законодательный орган страны» — тема единого дня информирования в Докшицком районе

1011011“Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны” – гэтай тэме быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у час якога адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі. Дадатковай тэмай пры правядзенні Адзінага дня інфармавання стала “Развіццё сацыяльнай інфраструктуры Віцебскай вобласці ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян”. Старшыня райвыканкама Алег Пінчук сустрэўся з працоўным калектывам ПМК-52. Параф’янаўскі ўчастак РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” наведала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. У час узгаданых сустрэч былі абмеркаваны не толькі аспекты выбарчай кампаніі, але і вытворчыя пытанні: якасць выконваемых работ, захаванне працоўнай дысцыпліны, узровень заработнай платы. У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Крулеўшчыне пабывала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. 

Падчас сустрэчы размова ішла пра ролю інстытута парламентарызму ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, парадак выбрання дэпутатаў, паўнамоцтвы парламентарыяў, а таксама ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў цесна ўзаемадзейнічаюць з мясцовымі органамі ўлады, кіраўніцтвам вядучых прадпрыемстваў. Дзякуючы гэтаму значная частка пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне, вырашаецца непасрэдна ў час прыёму. Асаблівая ўвага надаецца рашэнню эканамічных задач, падтрымцы прадпрыемстваў і стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры. Таксама дэпутаты імкнуцца задзейнічаць парламенцкую дыпламатыю для развіцця гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў.
Пасля абмеркавання абазначанай тэмы намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна пагутарыла з работнікамі аддзялення, адзначыла, што ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы для пражывання пажылых і інвалідаў, і іх жыццё не абмяжоўваецца толькі аднымі сценамі. Дагледжанай выглядае таксама тэрыторыя вакол установы. Персанал арганізоўвае культурна-масавыя мерапыемствы, супрацоўнічае з Крулеўшчынскай бальніцай, якая, калі патрабуецца, прадастаўляе транспарт для дастаўкі пацыента ў райцэнтр. З раённага бюджэту на ўтрыманне аддзялення штогод выдзяляюцца грашовыя сродкі. Каб зні­зіць затраты, лічыць намеснік старшыні райвыканкама, трэба эканоміць энергарэсурсы, рэалізоўваць гуманітарныя праекты. Дарэчы, адзін з іх ужо запланавана зрабіць. Гэта абуладкаванне ў аддзяленні пакоя ароматэрапіі.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *