Праверкі згодна з планам
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці каардынуе дзейнасць кантралюючых (наглядных) органаў у частцы забеспячэння правядзення планавых праверак суб’ектаў гаспадарання вобласці шляхам фарміравання каардынацыйнага плана кантрольнай (нагляднай) дзейнасці Віцебскай вобласці на адпаведнае паўгоддзе згодна патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 “Аб удасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
Устаноўлены шматлікія факты парушэння кантралюючымі і нагляднымі органамі патрабаванняў заканадаўства аб абавязковасці пачатку праверак суб’ектаў гаспадарання на працягу каляндарнага месяца, які ўказаны ў каардынацыйным плане. У асобных выпадках да правядзення запланаванай праверкі кантралюючыя (наглядныя) органы наогул не прыступалі. Пры гэтым прадугледжаныя заканадаўствам уведамленні аб унясенні змен у каардынацыйны план ці аб змене месяца пачатку праверкі ці аб яе адмене ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці не накіроўваліся.
Таксама былі знойдзены парушэнні па няпоўным ўнясенні ў кнігу ўліку праверак усіх прадугледжаных запісаў.
31 адказная асоба, якая дапусціла парушэнні пры выкананні каардынацыйнага плану або пры запаўненні кніг уліку праверак, па патрабаванні Камітэта дзяржаўнага кантролю прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці. А кіраўнікі кантралюючых і наглядных органаў папярэджаны аб іх персанальнай адказнасці за невыкананне ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзення праверак суб’ектаў гаспадарання.