Цудоўная сямёрка
Праект «Народнай газеты» “Сем цудаў Беларусі”, у якім прымаюць удзел многія рэдакцыі, у тым ліку і наша, выходзіць на фінішную прамую. У галасаванні на першым этапе, якое завяршылася на сайце “НГ” www.ng.by на пачатку сакавіка, прыняло ўдзел больш за сорак тысяч наведвальнікаў. Падчас яго з кожнага раёна, у тым ліку і з нашага, былі абраныя па некалькі аб’ектаў-пераможцаў, якія набралі найбольш галасоў пры найбольшым сярэднім бале.
З 15 сакавіка да 1 мая на сайце www.ng.by праводзіцца наступны этап галасавання – абласны. Аб’екты-пераможцы з кожнага раёна цяпер прэтэндуюць на перамогу ў ім і на выхад у наступны этап – рэспубліканскі, які будзе праводзіцца на сайце з 15 мая да 1 ліпеня. Тады і вызначацца самыя-самыя, што могуць з гордасцю звацца ЦУДАМІ Беларусі.
Шанцы трапіць у гэты фінал, прагучаць на ўсю краіну ў кожнага раёна роўныя. Усё залежыць ад нашай актыўнасці і патрыятызму, шаноўныя землякі, бо абірацца фіналісты будуць па колькасці аддадзеных за іх галасоў і набраных імі балаў. А хто будзе галасаваць за наш раён, як не мы з вамі!?
Спадзяёмся, раўнадушных у гэтым своеасаблівым спаборніцтве не будзе. А стаць яго паўнапраўным удзельнікам можа кожны, хто мае доступ у Інтэрнэт. Дастаткова зайсці на сайт “Народнай газеты” www.ng.by, клікнуць на спасылку “Сем цудаў Беларусі”, знайсці там сваю вобласць, а ў ёй – свой раён і выставіць прапануемым аб’ектам адзнаку па сямібальнай шкале. (Ніхто не асудзіць, калі паставіце ўсім – сямёркі).
Нагадваем яшчэ раз: галасаванне будзе доўжыцца да 1 мая. А з 15 мая пачнецца наступны этап – рэспубліканскі. Аб’екты тых раёнаў, якія ў яго трапяць, будуць прэтэндаваць на званне ЦУДА БЕЛАРУСІ і стануць вядомыя на ўсю краіну. Ці будуць у гэтым пачэсным спісе нашы мясціны – залежыць толькі ад нас з вамі!