Дзесяць прычын, каб вучыцца музыцы
Калі ваша дзіця фальшыва крычыць песні пра Чабурашку, і вы разумееце, што слыху ў яго няма, калі няма дзе паставіць піяніна і няма каму вадзіць яго на музыку, калі яно займаецца яшчэ ў некалькіх секцыях і гуртках — усё роўна аддайце яго вучыцца музыцы, бо на гэта ёсць важкія прычыны.
Іграць – гэта значыць паступаць традыцыйна. Музыцы вучылі сваіх дзяцей арыстакраты. Уменне музыцыраваць – гэта апафеоз свецкіх манер. Каля хлопца, дзяўчыны, якія іграюць, заўсёды збіраецца моладзь. Яны першыя жаніхі і нявесты.
Музычныя заняткі выхоўваюць волю і дысцыпліну. Музыка – гэта загартоўванне характару.
Дзіця, якое займаецца музыкай, развівае свае матэматычныя здольнасці. Яно прасторава думае, маніпуліруе абстрактнымі гукавымі фігурамі, запамінае нотны тэкст, бо ведае, што ў музычнай п’есе, як у матэматычным доказе: ні ўбавіць, ні прыбавіць нельга.
Музыка і мова – сёстры-блізняты. Яны нарадзіліся адна за адной: спачатку старэйшая – музыка, потым малодшая – мова, а ў нашай галаве яны жывуць побач. Тыя, хто іграе і спявае, лепш запамінаюць замежныя словы, хутчэй засвойваюць граматыку. З меламанаў атрымліваюцца добрыя журналісты і перакладчыкі.
Музыка структурная і іерархічная: буйныя творы распадаюцца на меншыя часткі, якія ў сваю чаргу дробяцца на невялікія тэмы і фрагменты, што складаюцца з дробных фраз і матываў. Стыхійнае разуменне музычнай іерархіі робіць больш лёгкім разуменне камп’ютара, таксама суцэльна іерархічнага і структурнага.
Музычныя заняткі развіваюць зносіны, ці, як іх зараз называюць, камунікатыўныя звычкі. За гады вучобы юны музыкант знаёміцца з творчасцю розных кампазітараў. Каб правільна перадаць іх музыку, яму прыйдзецца ўвасобіцца ў іх і данесці да гледача характар кампазітара, яго манеру адчуваць і г.д. Пасля гэтага застаецца адзін крок да таленту менеджэра, а там — і да заснавальніка бізнес-імперыі.
Музыканты мяккія сэрцам і адначасова мужныя. Мужчыны – сентыментальныя, а жанчыны – цвёрдыя духам і стойкія, як мужчыны. Дзеці, якія займаліся музыкай, умеюць спачуваць і цярпець, і таму часцей за ўсё з іх атрымліваюцца тыя, хто гатовы падаць сваім старым бацькам тую самую “шклянку вады”.
Заняткі музыкай прывучаюць “уключацца па камандзе”. Становішча артыста на сцэне прывучае да максімальнай гатоўнасці “па заказе”, таму чалавек з такім вопытам ніколі «не заваліць» сур’ёзны экзамен, інтэрв’ю ці адказную справаздачу.
Музычныя заняткі выхоўваюць маленькіх цэзараў, якія ўмеюць рабіць некалькі спраў адразу. Музыка вучыць думаць і жыць у некалькіх накірунках.
І, нарэшце, музыка – гэта самы хутчэйшы шлях да поспеху. Людзі любой пасады, якія ўмеюць іграць або спяваць, – гэта звычайна яркія, цікавыя асобы. Нездарма музычным мінулым адзначаны многія славутасці: Іван Тургенеў, Барыс Пастэрнак, Агата Крысці, Кандаліза Райс, Біл Клінтан.
Калі вы хочаце, каб ваша дзіця стала ў будучым паспяховым чалавекам, для пачатку прывядзіце яго ў дзіцячую школу мастацтваў.
В. СУШКО,
дырэктар дзіцячай школы мастацтваў г. Докшыцы.