Иностранцы любят охотиться в охотничьих хозяйствах «Березина» и «Барсуки»
Паляўніцтва ў падведамасных Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку паляўнічых гаспадарках “Бярэзіна” і “Барсукі”, якія размешчаны па-за тэрыторыяй запаведніка, карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў іншаземцаў. За 11 месяцаў гэтага года тут было праведзена 25 паляўнічых тураў з удзелам грамадзян іншых краін, прынята 43 паляўнічых. У кастрычніку, напрыклад, эксперыментальную леса-паляўнічую гаспадарку “Барсукі” наведаў грамадзянін з Карэліі (на здымку 2). Для яго было арганізавана ўдалае паляванне, выручка ад якога склала 45 мільёнаў беларускіх рублёў.
Разам з тым егерскай службай вядзецца вялікая работа па падкормліванні жывёл. Абнаўляюцца біятэхнічныя збудаванні, з`яўляюцца новыя паляўнічыя комплексы.
Падрыхтавала Таццяна СТАДОЛЬНІК.