Выслушал обращения людей, посетил больницу
На мінулым тыдні, ужо ў чарговы раз, у нашым раённым цэнтры правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутат Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка. На прыём прыйшлі 2 чалавекі: Раіса Іванаўна і Анастасія Веніямінаўна Карчэўскія. Іх зварот да дэпутата тычыўся скарачэння кадраў у сувязі з рэарганізацыяй прадпрыемства – Круляўшчызненскага філіяла РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”. Анастасія Карчэўская, якая працавала на прадпрыемстве бухгалтарам, прасіла аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні, паколькі трапіла пад скарачэнне. У.П. Андрэйчанка адразу патэлефанаваў кіраўніку прадпрыемства, каб высветліць сітуацыю. Той паабяцаў, што пытанне з працаўладкаваннем жанчыны будзе вырашана.
Пасля правядзення прыёму грамадзян Уладзімір Андрэйчанка наведаў цэнтральную раённую бальніцу. Там ён паглядзеў новы буфет, які нядаўна быў перанесены ў тэрапеўтычны корпус, прайшоў па тэрапеўтычным аддзяленні, наведаў рэанімацыю і аперацыйнае аддзяленне. Усё абсталяванне, якое было выдзелена бальніцы, працуе спраўна. Напрыканцы дэпутат пагутарыў з пацыентамі тэрапеўтычнага аддзялення.