Цена товаров уменьшается и увеличивается: что стоит за этим?

На мінулым тыдні жыхароў раёна здзівілі новыя цэны, зразумела, больш высокія, на малочную прадукцыю Лепельскага малочна-кансервавага камбіната. Яшчэ да таго ў некаторых узнікалі пытанні накшталт таго, чым розніцца, напрыклад, смятана Полацкага малочнага камбіната  ад Глыбоцкага. Чаму, калі смятана, тварог, малако і кефір адносяцца да сацыяльна значных тавараў, цана на іх неаднолькавая і не танная? Каб разабрацца ў гэтых і некаторых іншых пытаннях, мы звярнуліся ў Докшыцкае праўленне раённага спажывецкага таварыства. На пытанні журналіста адказвае намеснік старшыні райста Таццяна Каляга.

– Таццяна Мікалаеўна, давайце пачнём з той жа смятаны, тварагу і кефіру, якія з’явіліся гэтымі днямі па новых цэнах.

— Больш уважлівыя пакупнікі маглі заўважыць, што не цэны павялічыліся на вядомую прадукцыю, а з’явіліся яе новыя віды. Зараз Лепельскі МКК  замест звычайнай смятаны стаў выпускаць біясмятану, замест тварагу – біятварог, а замест кефіру – біякефір і кефірны напітак. Новая малочна-кіслая прадукцыя напоўнена здаровымі і карыснымі біялагічнымі дабаўкамі, а таму і кошт яе больш высокі. Што тычыцца звычайнага малака, то па-ранейшаму самае таннае выпускае Лепельскае прадпрыемства. Кошт аднаго літра  малака тлустасцю 3,2  працэнта каштуе 2250 рублёў, а 1,5 працэнта – 1480 рублёў.

– Але, мабыць, не кожнаму па кішэні купляць тварог за 6490 – 7520 тысяч рублёў альбо смятану за 11900 тысяч. Ды многія прывыклі  і не хочуць мяняць свае прывычкі: ім давай звычайную смятану. Што можаце прапанаваць пакупнікам у такім выпадку?

– Ад нас, лічы, нічога не  залежыць. Мы гатовы працаваць з рознымі прадпрыемствамі па выпуску малочна-кіслай прадукцыі не толькі вобласці, але і рэспублікі, каб завезці ў крамы райста танныя малако, смятану, тварог. Гатовы ўзяць на сябе транспартныя расходы.  Тэлефануем у Мінск, Магілёў, Вілейку, але … Танны прадукт выпускаюць яны для свайго рэгіёна.

– З вашых слоў вынікае новае пытанне: чаму нашы прадпрыемствы для нашага рэгіёна не выпускаюць здаўна прывычныя кефір, смятану і г.д., якія каштуюць нядорага?

– Шукаць адказ трэба на прадпрыемствах.

– У такім выпадку пра тое, што залежыць ад вас. На якія тавары зніжаны гандлёвыя нацэнкі?

— Практычна на шэраг тавараў як прамысловай групы, так і харчовай перыядычна зніжаюцца цэны за кошт змяншэння надбавак. Вось, напрыклад, у снежні пачалася акцыя, якая працягваецца і цяпер, пад назвай “З клопатам пра вас”. Ад 5 да 15 працэнтаў зняты гандлёвыя нацэнкі на крупы, муку, алей, некаторыя кандытарскія вырабы, фруктовыя сокі, каўбасныя вырабы, “Савушкіну прадукцыю”,  вінаграднае віно.

На 20 працэнтаў зменшаны цэны на беларускі трыкатаж і шкарпэткі, калготкі фабрыкі КІМ, на 10 працэнтаў – на абутак, а таксама на складаную бытавую тэхніку: тэлевізары, халадзільнікі, на 5 працэнтаў – на посуд.

Падчас акцыі “Навагодні сюрпрыз” зніжаны цэны на ювелірныя вырабы. Праўда, у тым выпадку, калі разлік ідзе за наяўныя грошы.

***

Ад рэдакцыі. Спрабуючы атрымаць адказ на пытанне, што тычыцца таннай прадукцыі з Лепельскага МКК, мы патэлефанавалі ў аддзел збыту. Там патлумачылі, што згодна з пададзенымі заяўкамі райста, яны выдаюць усю прадукцыю з дакладнасцю да адзінкі. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Праўда, не сказалі пра прайсы, якія яны дасылаюць у гандлюючую арганізацыю. У тых прайсах вельмі часта адсутнічаюць танныя (сацыяльныя) прадукты, альбо стаяць невялікія лічбы для рэалізацыі. Начальнік аддзела збыту гаварыла пра рэнтабельнасць прадпрыемства. Лічбы сведчаць пра тое, што, напрыклад, выпуск кефіру з’яўляецца для іх  нерэнтабельным. Працуюць сабе на страту. Аднак, выхад шукаць трэба і ў гэтай сітуацыі. Прапаноўваць  людзям, якія адпраўляюць малако на перапрацоўку, малочную прадукцыю па завоблачных цэнах — больш чым непрыстойна.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ:  дзе тут танныя прадукты?

Фота аўтара.

4 комментариев для “Цена товаров уменьшается и увеличивается: что стоит за этим?

  • 23.01.2012 в 2:18 пп
    Permalink

    подпись под фотографией намного удобнее читалась бы непосредственно под фотографией, я вам как профессионал говорю

  • 23.01.2012 в 3:37 пп
    Permalink

    Паважаная Нэлi Бяляўская, на мой погляд непрыстойна прадаваць малочную прадукцыю, якая каштуе танней чым закупачны кошт малака у насельнiцтва(канкрэтна малако 3,2 и 1,5 працэнты). Таму лiчу, что перш чым рабiць такiя высновы, трэба дасканала разабрацца у пытаннi.

  • 25.01.2012 в 8:38 дп
    Permalink

    Паважаны Сяргей! Мне вядомы закупачны кошт кілаграма малака, як і кошт малочнай прадукцыі, якая ідзе на рэалізацыю з улікам затрат на перапрацоўку, выплату падаткаў, гандлёвай нацэнкі. Толькі хацелася б, каб жыхары нашага раёна, як і іншыя, у якіх гэта ёсць, мелі магчымасць купляць малочную прадукцыю на выбар: па высокім кошце за тую, якую абагацілі вітамінамі і біядабаўкамі, і больш танную – натуральнамалочную. Як сказаў 19 студзеня на сесіі абласнога Савета дэпутатаў губернатар вобласці Аляксандр Косінец, нельга перапрацоўшчыкам гуляць з цэнамі.

  • 07.02.2012 в 6:23 дп
    Permalink

    а пыль в глаза всегда умели пускать в нашем милом уголке

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *