Секрет щедрости барсуковского Деда Мороза
Хлопчыкі і дзяўчынкі Барсукоўскай школы ў чарговы раз дзівіліся шчодрасці Дзеда Мароза. У сваім чароўным мяху ён кожнаму вучню прынёс падарункі, цяжкія ад салодкіх прысмакаў і надзвычай арыгінальныя: у выглядзе прыгожых кніг, куфэркаў, елак (на здымку). Яшчэ Дзядуля пакінуў пад ёлкай новы мікшэрны пульт, пра які ў школе даўно марылі.
Раздобрыўся Дзед Мароз не выпадкова. Узнялі яму настрой пастаянныя спонсары ААТ “Барсучанка” і ААТ “Лайкпол”. “Барсучанка”, напрыклад, палажыла Дзядулю ў мех падарункаў на 5 мільёнаў рублёў, а “Лайкпол” уцяжарыў яго ношу гукавым прыстасаваннем за 2 мільёны 900 тысяч рублёў.
Барсукоўская ўстанова адукацыі супрацоўнічае з гэтымі прадпрыемствамі даўно. Вучні кожны год восенню дапамагаюць ім ва ўборцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Бачна, што таварыствы цэняць дзіцячую працу, таму пастаянна радуюць іх добрай аплатай і навагоднімі сюрпрызамі.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.
Фота В. Чарвінскага.