В Докшицах на городском озере прошёл обряд Водокрещения

19 студзеня ў праваслаўным календары ўслаўляецца як падзея хрышчэння Ісуса Хрыста ад Іаана Прадцечы на Іардане. На бераг ракі, каб паслухаць пропаведзь прарока Іаана Прадцечы, прыйшло шмат людзей, сярод якіх быў і Ісус. Іаана так уразіла знешнасць Ісуса, што ён адразу пазнаў у ім Месію. Згодна з паданнем, гэта падзея адбылася ў 6-ы дзень студзеня па старым стылі.

З цягам часу гэта зімовае свята найбольш яскрава ўвасобіла культ вады. Раней ваду для асвячэння ў храмы бралі з бліжэйшай рэчкі (такія месцы зваліся “ярданямі”), прасякаючы ў лёдзе вялікі Крыж. Верылі ў цудадзейную сілу асвечанай вады. Смельчакі купаліся, каб цела ачысцілася ад грахоў. З асвечанай вады ўцякае і чорт, перасяляючыся на вярбу аж да асвячэння на Вербніцу. Вадохрышчанскай вадой асвячаюць хаты, п’юць ад хвароб і захоўваюць у доме да наступнага года.

У праваслаўных храмах вялікае свята Богаз’яўлення (так называецца таму, што пры хрышчэнні Госпада з’явілася Боская Прасвятая Тройца: Бог Бацька, Сын Божы і Дух Святы) пачалося святочнай літургіяй, напрыканцы якой святары Крыжам асвяцілі ваду. Пасля гэтага кожны жадаючы мог набраць яе ў сасуд, каб занесці дадому.

У апошнія гады атрымаў аднаўленне звычай купання ў вадохрышчанскай вадзе. Пачыналі яго смельчакі-адзіночкі, зараз гэта праходзіць арганізавана, як, напрыклад, у нашым раёне на гарадскім возеры ў Докшыцах або ля крыніцы ў Бягомлі. Сёлетні год не быў выключэннем. У райцэнтры на беразе возера ля палонкі ў форме крыжа сабралася некалькі дзясяткаў гараджан і жыхароў з іншых населеных пунктаў раёна. Абрад пачаў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы айцец Георгій Мялешка, які ў кароткай пропаведзі нагадаў пра свята Богаз’яўлення, пра неабходнасць шчырай малітвы ў час акунання (на здымку). Тройчы ахінуўшы сябе крыжам, айцец Георгій смела ступіў у ваду. Следам за святаром пайшлі многія з тых, хто стаяў на беразе, у тым ліку жанчыны, падлеткі і нават дзеці. Святая вадохрышчанская вада надае сілы не толькі духоўныя, але і цялесныя. Невядома выпадкаў, каб нехта пасля купання ў гэты дзень, напрыклад, прастудзіўся.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

2 комментариев для “В Докшицах на городском озере прошёл обряд Водокрещения

  • 20.01.2012 в 8:17 пп
    Permalink

    Молодцы смельчаки те кто купался в проруби!

  • 23.01.2012 в 2:23 пп
    Permalink

    позитивно!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *