Докшицкий мастер-модельер и костюмер в одном лице

На снимке: костюмер ГЦК Н.Н. Пузакова.

Работнік культуры – публічны чалавек. Плён працы кожнага навідавоку і на слыху. Але ёсць і тут работнікі, працай рук якіх людзі захапляюцца, не ведаючы, каму яна належыць.

Навагодні парад Дзедаў Марозаў узначальваў сімпатычны зялёны дракончык – сімвал 2012 года. Касцюмам любаваліся і, пэўна, думалі, што набыты ён за вялікія грошы. А між іншым, стварыла яго касцюмер ГЦК Наталля Пузакова. Мадэль падгледзела ў інтэрнэце, а потым некалькі сутак думала, як увасобіць малюнак у жыццё. І прыдумала, ды так, што калі касцюм апранае чалавек, то атрымліваецца нішто іншае, а ўзроставая лялька, якую вырабляюць на вытворчасці.

 Залатым рукам звычайнай швачкі па прафесіі, праўда, самага высокага 5-га разраду, а па прызванні – мастаку-мадэльеру Пузаковай — падуладна многае. Творчая фантазія майстра кравецкай справы – бязмежная. У касцюмах, пашытых ёю, выступаюць юныя танцоры. На троне, змайстраваным умелымі рукамі Пузаковай, на прадстаўленні велічна сядзіць каралева.  Здзіўляюць гледача ўбраннем, якое прыдумала касцюмер, русалкі на спектаклі народнага тэатра. Па сваіх службовых абавязках яна павінна даглядаць сцэнічныя касцюмы, каб яны былі чыстымі, адпрасаванымі, выконваць ім дробны рамонт. Але ж у сферы культуры не творчыя людзі не працуюць. Таму тут нікога не здзіўляе тое, што, напрыклад, вадзіцель дакладна ведае сцэнарый таго, што адбываецца на сцэне, і па ўласнай ініцыятыве запальвае ў патрэбны момант факелы, а швачка, зноў жа па ўласнай ініцыятыве, распрацоўвае мадэлі касцюмаў, бегае па крамах у пошуках тканіны і потым іх шые.

Хаця,  дзеля справядлівасці, трэба сказаць, што прыродныя здольнасці Наталлі Мікалаеўны да швейнай справы былі бачны і на ранейшых месцах працы. У маладосці яны паслужылі падставай да таго, што дзяўчына была накіравана па камсамольскай пуцёўцы ў Польшчу на працу ў афіцэрскае атэлье. Там яна ўдзельнічала ў прафесійным конкурсе і стала ў ім пераможцам. У Польшчы пазнаёмілася і са сваім будучым мужам. Докшыцкі хлопец прывёз сімпатычную хахлушку на Беларусь, і па прыездзе  Наталля адразу ўладкавалася на працу ў атэлье. Праз вельмі кароткі час яна ўжо стала брыгадзірам.

У канцы 90-х, калі атэлье практычна згарнула сваю дзейнасць, Пузакову запрасіла да сябе  дырэктар ГЦК Ірына Касцюк і за 15 год, што яны працуюць разам, ніразу не пашкадавала аб гэтым. Шукала касцюмера, а атрымала майстра: творчага, адказнага, на якога можна ва ўсім пакласціся.

Тамара СТАДНЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *