Докшицкий театр игры — один из лучших в области

На снимке: Бабой Ягой, в образе которой была Александра Данилюк, восхищались и дети, и взрослые.

На абласным аглядзе-конкурсе сюжэтна-гульнявых і навагодніх шоу-праграм “Навагоднія цуды” тэатр ігры Докшыцкага гарадскога Цэнтра культуры заняў другое месца.

Саступілі прызавое месца докшыцкія артысты са сваёй праграмай “Чараўніцтва навагодніх забаў” толькі наваполацкаму калектыву, які носіць званне народнага. Журы вельмі пахвальна выказвалася пра ўзровень падрыхтоўкі праграмы  і захаплялася артыстычнымі здольнасцямі яго ўдзельнікаў. Пацвердзіла свае ўражанні тым, што аднадушна аддала перамогу ў ролевых намінацыях дзвюм нашым артысткам. За лепшае выкананне станоўчай ролі – Снягурачкі – першае месца атрымала Марына Сакалова. За лепшую ігру адмоўнага персанажа – Бабы Ягі – перамогу прысудзілі Аляксандры Данілюк.

Увогуле, докшыцкага Дзеда Мароза, Снягурачку і Дракона выбралі ўзначальваць парад казачных герояў, якім адкрывалася мерапрыемства. Гэта вельмі ганарова, калі ўлічыць, што ўдзельнікаў конкурсу было шмат: амаль з усіх раёнаў вобласці.

Кіраўніком тэатра ігры Докшыцкага гарадскога Цэнтра культуры з’яўляецца Крысціна  Гмырак. Дзейнічае ён ужо больш за 10 год. Набывае ўсё большую папулярнасць. Працуе над тым, каб атрымаць званне народнага. Бясспрэчна, прызавое месца на абласным конкурсе і перамога ў намінацыях будзе ў гэтым важкай падмогай.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *