Бяспеку — у кожны дом
У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі”, якая праходзіла 1 сакавіка і была прысвечана Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, ва ўстановах адукацыі нашага раёна са школьнікамі праведзены гутаркі на супрацьпажарную тэматыку. Былі прадэманстраваны таксама фільмы супрацьпажарнай накіраванасці і праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару.
***
24 лютага гэтага года ў рамах правядзення рэспубліканскай акцыі “Бяспеку – у кожны дом!” работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена растлумачальная работа сярод уладальнікаў жылых дамоў. Домаўладальнікам былі раздадзены памяткі і лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку. У кінаканцэртнай зале “Іскра” праведзена віктарына на тэму недапушчэння пажараў у жылым сектары. Да правядзення акцыі былі прыцягнуты зацікаўленыя арганізацыі (Белдзяржстрах, аддзел культуры райвыканкама, работнікі МНС і раённай газеты “Родныя вытокі”, члены БМГАСП, КЮСП, БРСМ). Сярод удзельнікаў мерапрыемства і ў месцах скаплення людзей распаўсюджваліся лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку, рэклама аб аператыўнай пажарнай інфармацыі.