Орден Матери от Президента

Дзвюх матуль — Аксану Вайткевіч і Ганну Макатун — мы сустрэлі, як толькі яны прыехалі ў Докшыцы з Мінска (на здымку). Шчаслівыя, расхваляваныя, з ордэнамі на грудзях, яны трымалі букеты ў руках і ўсё яшчэ перажывалі ўрачыстыя моманты сустрэчы з Прэзідэнтам. Аляксандр Рыгоравіч асабіста прымацаваў кожнай маці ордэн на грудзі і для кожнай знайшоў некалькі цёплых слоў.

– Уся цырымонія ўзнагароджання, якая праходзіла ў рэзідэнцыі Прэзідэнта, была вельмі прыгожай і ўрачыстай, – расказвае Аксана Фёдараўна. – Іграў прэзідэнцкі аркестр, была ганаровая варта. Спадабалася прамова Прэзідэнта, у якой ён, нам так здаецца, больш за ўсё гаварыў пра дэмаграфічную бяспеку дзяржавы і непасрэдна пра мацярынства. Нам гэта было вельмі і вельмі прыемна.

А Ганна Уладзіміраўна дадала, што дзень сустрэчы з Прэзідэнтам застанецца з імі на ўсё жыццё. Прыемна, што дзяржава так высока цэніць жанчыну-маці.
Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *