Реки — гордость Докшицкого края
14 сакавіка ў многіх краінах адзначалі Міжнародны дзень рэк. Беларусь і непасрэдна наш раён знаходзяцца ў ліку населеных пунктаў, якім неабыякавыя праблемы негатыўнага ўздзеяння экалогіі і дзейнасці чалавека на натуральнае цячэнне рэк і іх чысціню. Рэкі – гонар Докшыцкага краю, што робіць яго вядомым у свеце. Менавіта на тэрыторыі нашага раёна бяруць пачатак ці працякаюць чатыры ракі: Бярэзіна, Вілія, Поня і Сэрвач. Выток Бярэзіны знаходзіцца на схілах Свенцянскай грады недалёка ад Докшыц. Гэта адна з самых вядомых рэк у Еўропе. Яна правым прытокам упадае ў Днепр і вядомая, як самая доўгая рака ў Беларусі. Вілія ж з’яўляецца самым вялікім прытокам Нёмана. А выцякае з невялікага балота, якое размешчана паблізу вёскі Вялікае Поле.
Свой гонар і павагу да гэтых рэк Докшыцы выказалі ў гербе горада, які сімвалізуе іх выток. Мясцовыя эколагі не перастаюць змагацца за зберажэнне іх чысціні і біяразнастайнасці.
Т. Стадольнік.