Двойчы на адны і тыя ж граблі
У сакавіку мінулага года жыхар аграгарадка Бярозкі Бягомльскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.15.37 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за незаконнае паляванне з выкарыстаннем забароненых прылад палявання: сямі металічных петляў са стальнога троса. Аднак не прайшло і года, як гэты грамадзянін зноў ідзе на канфлікт з законам і прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае парушэнне правілаў палявання.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання такога ж парушэння ў адносінах да браканьера была ўзбуджана крымінальная справа.
5 сакавіка гэтага года раённы суд, разгледзеўшы матэрыялы крымінальнай справы, вынес адпаведны прыгавор і наклаў на парушальніка штраф у памеры 2 100 000 рублёў.
С. Захарэвіч,
начальнік Бягомльскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і
расліннага свету.