Докшицких юношей ждёт служба в армии

Заўтра 37 юнакоў з нашага раёна адправяцца на воінскую службу ў ваенна-паветраныя сілы, сілы спецаперацыі, унутраныя і сухапутныя войскі. Па словах начальніка групы прызыву ваенкамата Дзмітрыя Кажамячонка, усе яны паспяхова прайшлі медкамісію, а таксама адбор на воінскую службу прадстаўнікамі воінскіх часцей і злучэнняў Рэспублікі Беларусь. На мінулым тыдні ў ваенкамаце адбылася сустрэча будучых салдат з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Аляксандравічам Гічанскім, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра вайну і пра тое, як далей склалася яго жыццё. Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Аляксандравіч даў маладым людзям наказ у дарогу:

– Будзьце добрасумленнымі і чэснымі, паважайце старэйшых. Паўтара года службы ў арміі – гэта не тэрмін. Не паспееце азірнуцца, як вы ўжо вернецеся дадому падцягнутымі, узмужнелымі.  Хутка набудзеце патрэбную спецыяльнасць і створыце свае сем’і.

Паспяховай службы вам, юнакі, і шчаслівага вяртання дадому!

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *