Докшыцкі панадворак на свяце ў Полацку

У грандыёзнае святкаванне 1150-годдзя Полацка ўнёс уклад і наш раён.

Некалькі дзён на агучванні ў Полацку разам з апаратурай працаваў гукааператар аддзела культуры Ігар Ткачоў. У пятніцу і суботу палачан і гасцей свята гасцінна сустракаў “Докшыцкі панадворак”, дзе прысмакамі поўніліся гандлёвыя палаткі, зыходзіў дымком сочны шашлык. Выстава раённага Дома рамёстваў прапаноўвала прыгожыя вырабы ўмельцаў докшыцкай зямлі. Амаль кожны, хто заходзіў на панадворак, абавязкова спыняўся ля артыстаў у яркіх нацыянальных касцюмах. Цудоўнае выкананне народных мелодый артыстамі народнага ансамбля “Раніца” падабалася і дзецям, і дарослым (на здымку). “Раніца” амаль апошняя з самадзейных калектываў пакінула ў гэты дзень вулічныя падмосткі Полацка. Гледачы бісіравалі нумары і не жадалі развітвацца з калектывам,  які паспелі палюбіць за майстэрства, эмацыянальнае выкананне і яркі рэпертуар.

На наступны дзень музычнае аздабленне “Докшыцкага панадворка”  рабіў яшчэ адзін таленавіты калектыў раёна – народны ансамбль “Прызбачка”. Саліст народнай студыі “Калейдаскоп” Валянцін Салаўёў прымаў удзел у канцэрце майстроў мастацтва Віцебшчыны.

З вялікім поспехам выступілі дакшычане на фестывалі “Іграй гармонік”, які праходзіў у межах свята ў Полацку. Лаўрэатам першай прэміі стаў адметны гарманіст з Докшыц Іван Курдзека. Зноў нагадала пра сябе прыпевачніца з вёскі Сценка Марыя Гамановіч. Марыя Мацвееўна, нягледзячы на ўзрост, абагнала сваіх больш маладзейшых саперніц і заняла трэцяе месца.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *