Докшицкие рыбаки отмечают Всемирный день рыболовства
Часта мы забываем, што разладжаныя нервы, стому ад гарадскога пылу і мітусні, дзесьці сацыяльнага дыскамфорту вельмі лёгка лечаць “зносіны” з прыродай. Гэта самы невыразны від зносінаў, але самы надзейны, бо мы з’яўляемся яе часткай. Рыбалка – гэта своеасаблівая доўгая і ціхая гутарка з прыродай-маці. Калі ўсё разумееш без слоў, калі насычаешся спакоем і сіламі, калі ёсць мэта – і не так ужо важна: гэта добры ўлоў, сустрэча з сябрамі ці проста назіранне за прыгажосцю роднага краю.
27 чэрвеня адзначаецца Суветны дзень рыбалоўства. Але для сапраўднага аматара рыбнай лоўлі кожная вылазка на вадаём – ужо свята. Такой высновы прытрымліваецца і заядлы рыбак Вадзім Карніловіч (на здымку). Родам з Докшыц, яшчэ школьнікам ён абышоў амаль усе азёры раёна. Зараз жыве ў Мінску, але вольную хвіліну рад правесці на родным вадаёме. Як бачым, і ўлоў у вопытнага рыбака – адпаведны. Жадаем усім аматарам рыбнай лоўлі толькі добрага надвор’я, клёвага клёву і больш вольнага часу дзеля любімага хобі.
Таццяна МАЦЮШОНАК.
Фота В. Чарвінскага.