Они освобождали Докшицкую землю

3 ліпеня 1944 года ў ходзе аперацыі “Баграціён” войскі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Беларусі горад Мінск. На дзень раней быў ачышчаны ад акупантаў раённы цэнтр Докшыцы. 3 ліпеня жыхары хавалі загінуўшых  пры вызваленні горада салдат і мірных грамадзян. Спаленыя Докшыцы ляжалі ў папялішчах. Тыя, хто са зброяй у руках набліжаў час вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сталі самааддана працаваць, падымаць з руін краіну.

Сёння ўчарашніх салдат і партызан, герояў працоўнага фронту засталося няшмат. Яны ўсе маюць паважаны ўзрост, але ёсць дзве даты на календары, калі памаладзеўшыя на вачах  ветэраны, абавязкова стараюцца сабрацца разам, успомніць сяброў, былыя дні і пабыць галоўнымі героямі свята. 3 ліпеня – адзін з такіх дзён, і на свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь абавязкова зноў пастараюцца сустрэцца ветэраны вайны, якіх вы бачыце на здымку (злева направа) Міхаіл Мікалаевіч Каржэвіч, Пётр Ігнатавіч Длужнеўскі і Пётр Іванавіч Пашэвіч. Здароўя вам, вызваліцелі!

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *