Песня — главное увлечение в жизни Светланы Ковзан из Порплищ

Песня – галоўнае захапленне Святланы Коўзан усё жыццё. Артысткай яна была ў школе, потым у медвучылішчы. Не развітвалася з песняй і тады, калі працавала ў дзіцячым аддзяленні Віцебскай абласной бальніцы.

У Порплішчы яе ведаюць і любяць мясцовыя жыхары, бо Святлана Іванаўна не толькі ахоўвае іх здароўе, але і радуе песняй на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца  ў Парплішчанскім СДК. Нягледзячы на занятасць на рабоце, знаходзіць час, каб прымаць удзел у канцэртах у іншых населеных пунктах. Усюды, дзе яна выступае, гледачам падабаецца яе чысты меладычны голас, на які добра кладуцца прыгожыя лірычныя песні. Рэпертуар  самадзейная спявачка падбірае сабе сама. Сцвярджае, што песню адчувае душой. Яна — яе галоўная радасць у жыцці, пасля сям’і, канечне, у якой захапленне жонкі падзяляе муж Уладзімір Тадэвушавіч, які працуе галоўным інжынерам ДП “Порплішча”, і любімыя дзеці.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: Святлана Коўзан у час выступлення ў вёсцы Чачукі.

Фота аўтара.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *