«Докшицырайгаз слушает»

Так адказвае на тэлефонныя званкі абанентам вось ужо больш за 10 год прыёмшчык заказаў аварыйна-дыспетчарскай службы Аляксандр Ярыжанец. Менавіта ад прыёмшчыкаў і іх аператыўнай граматнай работы ў многім залежыць выкананне галоўнай задачы газавікоў – бесперабойнае і безаварыйнае забеспячэнне абанентаў газам.

Яны прымаюць заяўкі на дастаўку балонаў са звадкаваным газам, паведамленні аб узнікненні аварыйных сітуацый, ажыццяўляюць прыём заявак ад грамадзян па прынцыпе “адно акно”. Газ, як звадкаваны, так і прыродны, сёння з’яўляецца самым распаўсюджаным відам паліва, таму работы прыёмшчыкам хапае. Здараецца, што за ўсю змену і хвіліны не бывае свабоднай. Дыспетчарская служба працуе круглыя суткі. Прыёмшчыкі заказаў дзяжураць па 12 гадзін. У начны час гэта рабіць даволі складана, але зменны характар работы некалі стаў менавіта той акалічнасцю, якая прывабіла школьнага настаўніка. Педагагічны вопыт вельмі дапамагае Аляксандру  ў працы з абанентамі, якія бываюць і капрызнымі, і надта патрабавальнымі. А ён умела знаходзіць выхад з любой сітуацыі, каб людзі заўсёды заставаліся задаволенымі работай райгаза.

Калі раней абаненты распазнавалі прыёмшчыка заказаў Аляксандра Ярыжанца толькі па голасе, то з нядаўняга часу маюць магчымасць убачыць яго сваімі вачыма. Летась ён упершыню паспрабаваў сябе на сцэне ў якасці вядучага канцэртнай праграмы, якую паказваў “Докшыцырайгаз”. Спадабаўся спецыялістам, і зараз яго з задавальненнем запрашаюць праводзіць раённыя мерапрыемствы.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ:  А.П. Ярыжанец.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *