Першы экіпаж-тысячнік вобласці —у Докшыцкім раёне!

       Шасцікратны пераможца рэспубліканскага спаборніцтва і ўдзельнік рэспубліканскіх дажынак Уладзімір Лаўцэвіч (на здымку злева) з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” зноў паказаў сваё ўменне дабівацца рэкордных намалотаў. Нягледзячы на тое, хто ў яго ў памочніках: эканаміст ці юрыст, праграміст ці механік, ён мэтанакіравана ідзе наперад. Сёлета другім камбайнерам працуе  студэнт БАТУ Павел Шульгат (на здымку справа) – хлопец старанны, спраўны. Яго дапамога вельмі патрэбна, аднак асноўная нагрузка – на Лаўцэвічу.
Рабочы дзень іншы раз пачынаецца ў 4 гадзіны і доўжыцца да 23-х. Ёсць стома, якая ў параўнанні з жаданнем убраць вырашчанае, нічога не варта.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *