В Докшицах строится водно-оздоровительный центр

У будаўніцтве водааб’екта ПМК № 52 дапамагаюць 6 субпадрадных арганізацый. Зараз вядуцца завяршальныя работы: водападрыхтоўка басейна, унутраная апрацоўка. Прыступілі да будаўніцтва пераходнай галерэі ад школы да басейна. Вытворца работ Аляксандр Павялок паведаміў, што ў асноўным на будаўніцтве выкарыстоўваюць будматэрыялы айчынных вытворцаў, толькі на водападрыхтоўку пайшло абсталяванне з Германіі. Вокны і дзверы для водааб’екта  зрабіла ПМК.  На выкананне работ затрацілі ўжо больш за 6 мільярдаў рублёў раённага, абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.

У водна-аздараўленчым цэнтры будзе басейн на чатыры дарожкі (25 метраў удаўжыню і 8,5 – ушырыню), сауна, трэнажорны зал і кафэ. Ён будзе перададзены на баланс РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *