Докшицкая детская библиотека провела конкурс на лучшего читателя

Існуе думка, што летам дзецям не да кніг. Маўляў, кліча іх вуліца, рэчка, лес, дзе так шмат забаў на свежым паветры. Гэта так, але сапраўдныя аматары кнігі не развітваюцца з ёй і ў час летніх канікулаў. Забава забавай, а пра павышэнне свайго інтэлекту трэба думаць і ў час адпачынку.

З гэтай нагоды для актывізацыі працэсу чытання сярод дзяцей ужо не першы год наша бібліятэка ў час летніх канікулаў праводзіць конкурс на лепшага чытача. Напрыканцы жніўня падводзяцца вынікі. Сёлета на гэтую ўрачыстасць у чытальнай зале бібліятэкі сабралася больш за 30 чытачоў нашай бібліятэкі. Гэта былі самыя актыўныя аматары кнігі, якія не забываліся летам пра дарогу ў бібліятэку. Сярод іх Насця Спічонак, Дзіяна Каляга, Паліна Мацюшонак, Наталля Чыграй, Аня Козел, Маша Павялок (на здымку злева направа).

У залежнасці ад колькасці прачытаных кніг, кожны з іх быў узнагароджаны залатымі і сярэбранымі зоркамі. Добраму настрою садзейнічалі не толькі атрыманыя ўзнагароды, але і ўдзел у вясёлых гульнях, конкурсах, якія арганізавалі для дзяцей бібліятэкары. Пераможцы і тут атрымалі адпаведныя прызы. Лозунгам урачыстасці былі словы пра тое, што кніга будзе жыць да той пары, пакуль ёсць яе чытачы – цікаўныя, дапытлівыя, няўрымслівыя. А нашы – менавіта такія.

А. ГУДЗЬ,
загадчыца дзіцячай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *