Начальнику Докшицкого отдела образования задали актуальные вопросы
Напярэдадні новага навучальнага года адбылася “прамая лінія” з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Васіліем Лаўцэвічам. Паступіла некалькі актуальных пытанняў.
1. На колькі падаражэлі школьныя падручнікі?
–У параўнанні з мінулым годам школьныя падручнікі падаражэлі ў сярэднім на 30 працэнтаў. Ільготы маюць шматдзетныя сем’і, яны плацяць 50 працэнтаў ад сумы. Бясплатна могуць карыстацца падручнікамі дзеці-інваліды, дзеці бацькоў-інвалідаў, воінаў-афганцаў, вучні з сем’яў, якія маюць пасведчанне як малазабяспечаныя (50 ці 100 працэнтаў), дзеці з псіхафізічнымі захворваннямі і дзеці апекуноў. Для атрымання льгот трэба прадастаўляць адпаведныя дакументы.
2. У гэтым годзе дабаўляецца адзін абавязковы экзамен па замежнай мове. Значыць, усяго экзаменаў стане 4?
– Так, абавязковых экзаменаў будзе тры: матэматыка, руская ці беларуская мовы, і замежная мова. Адзін экзамен застаецца на выбар.
3. Да новага навучальнага года ў некаторых школах зрабілі грунтоўныя рамонты з дапамогай бюджэтных сродкаў. Якія школы на чарзе?
– У гэтым годзе плануецца правесці капітальны рамонт у Докшыцкай школе № 1.Ужо рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на замену ў гэтай школе ўсіх вокнаў. Грунтоўныя работы чакаюцца і ў Докшыцкім дзіцячым садзе № 3. Апрача іншага, там таксама плануецца замяніць вокны, адрамантаваць сістэму ацяплення. Запланавана адрамантаваць дах у Парплішчанскай школе. Ёсць патрэба набыць для некаторых устаноў адукацыі школьныя дошкі.
4. Ці ёсць у школах педагагічныя вакансіі?
– У новым навучальным годзе ўсе школы ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі. Але з разлікам на будучыню, можна сказаць, што ў нашых школах будуць запатрабаваны настаўнікі англійскай мовы і абслуговай працы.
Запісала Таццяна СТАДОЛЬНІК.