Улица Полевая в Докшицах стала жилой зоной

Нядаўна на вуліцы  Палявой у Докшыцах устанавілі дарожны знак “Жылая зона”. На праезнай частцы тут зробяць тры штучныя няроўнасці “ляжачыя паліцэйскія”.

Старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Докшыцкага РАУС Аляксандр Сташэвіч патлумачыў, што па гэтай вуліцы размешчаны шматпавярховыя дамы і гарадская школа № 2. Рух пешаходаў, сярод якіх многа дзяцей, тут вельмі ажыўлены. Гэта стала падставай абазначыць частку вуліцы як “жылую зону”. Дарожны знак дае перавагу пешаходам. Тут яны могуць рухацца як па тратуары, так і па праезнай частцы, аднак не павінны ствараць перашкоды для  руху транспартных сродкаў. У зоне абазначэння дзейнічае абмежаванне хуткасці да  20 кіламетраў у гадзіну, забаронены скразны рух, вучэбная язда, стаянка з працуючым рухавіком, стаянка грузавых аўтамабіляў з дазволенай максімальнай масай большай за 3,5 тоны і іншыя.

“Ляжачых паліцэйскіх” па заяўцы РУП ЖКГ “Докшыцы- камунальнік” будзе пракладваць ДРБУ № 180. Для гэтага ўжо зроблены два паглыбленні ў асфальце на Палявой і Усходняй ля перакрыжавання гэтых вуліц з Маякоўскай і адно – ля магазіна “Зручны” пры выездзе на Ленінскую.  Галоўны інжынер ДРБУ № 180 Уладзімір Місачэнка сказаў, што зараз з-за пагодных умоў работы немагчымы, але адразу, калі сыдзе снег, “паліцэйскіх” пакладуць.

Даўно стаіць пытанне па асвятленні і пракладцы тратуара па вуліцы Усходняй.  Ігар Жалейка, намеснік дырэктара па будаўніцтве РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, паведаміў, што асвятленне па гэтай вуліцы будзе праведзена да канца бягучага года, а абуладкаванне тратуара запланавана на 2013 год.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Фота В. Чарвінскага.

3 комментариев для “Улица Полевая в Докшицах стала жилой зоной

  • 12.11.2012 в 1:31 пп
    Permalink

    искусственные препятствия (полицейских) положили, кстати они не обозначены по правилам до сих пор, знаки поставили, а как был проходной двор, как ездили большегрузы так и дальше все продолжается.
    Мало сделать надо еще и проконтролировать.
    Кстати раз уж зашла такая тема, как на счет проверить рейдом водителей на предмет, например, правильной парковки. В центре города, возле Дома Быта и т.д.
    А почему бы и пешеходов за одно не проверить. Больной вопрос для меня, как у водителя, почему пешеходы никогда не смотрят по сторонам переходя дорогу на пешеходном переходе. Конечно — пешеход всегда прав, но вдруг водитель просто не заметит, не успеет затормозить, тормоза откажут! Особенно беспокоит поведение молодых мам с колясками. А ведь зима не за горами, гололед.. сами понимаете.

  • 18.11.2012 в 3:51 пп
    Permalink

    С проблемой парковки на ул.Ленинской все знакомы, каждый день нарушаются ПДД (Остановка и стоянка транспортных средств запрещается:на пешеходных переходах и ближе 15 метров от них на дороге в обе стороны; на перекрестках и ближе 15 метров от края пересекаемой ПЧ дороги;) — ГАИ почему-то на это закрывает глаза…
    А еще запрет на курение на территории рынка ввели, но никто за соблюдением его не следит…дымят все кому не лень!
    С «проконтролировать» в нашем городе глухо!!!

  • 11.12.2012 в 1:46 пп
    Permalink

    Давайте создадим общественное движение по аналогии СТОП ХАМ, как в России. Чем мы хуже?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *