Два дня в Докшицкой спортивной школе будут бесплатно работать игровые площадки и настольный теннис

14 і 15 снежня ў  рэспубліцы пройдзе акцыя пад лозунгам “Прафілактыка і ты”.

Докшыцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа падрыхтавала для дзяцей агітацыйныя лістоўкі з заклікамі да здаровага ладу жыцця, з інфармацыяй аб шкодзе алкаголю, нікаціну і наркотыкаў. У дні акцыі ў спартыўнай школе бясплатна будуць працаваць гульнявыя памяшканні, настольны тэніс, у ФСК “Ураджай” – трэнажорныя залы.

– Такі дабрачынны жэст мы робім для таго, каб далучыць да спорту як мага больш дзяцей і моладзі, – гаворыць інструктар-метадыст ДзЮСШ Алена Сценнік. – Сваіх выхаванцаў мы просім прыводзіць у спартыўную школу братоў і сястрычак, сяброў, знаёмых. Спадзяёмся, што карыснае рухомае  баўленне часу ім спадабаецца і яны адчуюць цудадзейную, аздараўленчую сілу спорту, зразумеюць яго важнасць.  Падчас заняткаў з  хлопчыкамі і дзяўчатамі мы будзем праводзіць  гутаркі пра здаровы лад жыцця, законапаслухмяныя паводзіны, духоўныя і маральныя каштоўнасці.

У рамках акцыі 15 снежня ў г.п. Бягомль адбудзецца шахматны турнір, прысвечаны 70-годдзю вызвалення. У гэты ж дзень выхаванцы ДзЮСШ 1998 — 1999 гадоў нараджэння паедуць на спартакіяду Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *