Поможем Глебу
Глебу Яцкоўскаму 5 год. Разам з іншымі дзецьмі ён наведваў дзіцячы садок, любіў забаўляцца з цацкамі, па-дзіцячаму радавацца і смяяцца. Але здарылася так, што ў канцы лета ўрачы паставілі хлопчыку страшны дыягназ: лейкемія. І цяпер, вось ужо каторы месяц, ён знаходзіцца ў бальніцы, дзе за яго жыццё змагаюцца медыкі.
Разам з Глебам пастаянна знаходзіцца яго мама. Дзіцяці прадстаіць працяглае, складанае лячэнне, якое патрабуе немалых сродкаў. У мамы ж хлопчыка, якая адна выхоўвае дваіх малалетніх дзяцей (старэйшы сын вучыцца ў першым класе), даходы маленькія. Да таго ж яна вымушана была пакінуць працу, бо трэба даглядаць хворае дзіця.
Паважаныя грамадзяне, усе людзі добрай волі! Давайце праявім міласэрнасць да гэтага маленькага дзіцяці, жыццёвы шлях якога толькі пачаўся, а яно ўжо вымушана цярпець пакуты. Не пакінем хлопчыка сам-насам з яго цяжкай хваробай, дапаможам змагацца з ёй нашымі агульнымі сіламі.
На імя мамы Глеба Вольгі Аляксандраўны Яцкоўскай у філіяле № 614/143 ААТ “ААБ “Беларусбанк” адкрыты рахунак № 000109, на які можна пералічыць грошы.