В вальере охотдачи «Камайск» Докшицкого района погиб 41 олень
Мёртвых аленяў знайшлі 26 снежня. На тэрыторыі ў 40 гектараў тушы жывёл былі паўсюдна. З вялікага статку выжылі толькі 33 алені. Зараз па гэтым факце вядзецца следства. Праводзяцца ўсе неабходныя вірусалагічныя, біялагічныя і хімічныя экспертызы. Тушы мёртвых жывёл утылізаваны.
Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Докшыцкага РАУС Іван Бадун упэўненых заключэнняў пакуль не робіць:
– На тэрыторыі вальера было знойдзена рэчыва сіняга колеру. Узяты пробы корму. Праводзіцца хімічная экспертыза. Пакуль не будуць гатовыя вынікі, гаварыць пра прычыны гібелі жывёл рана, – тлумачыць Іван Іванавіч.
Пагалоўе аленяў разводзілі ў паляўнічай дачы два гады. Хутка планавалі частку жывёл выпусціць на волю. Аднак трагічнае здарэнне парушыла ўсе планы. Зараз у паляўнічай дачы ўведзены каранцін. Аленяў, якія выжылі, перавялі ў другі вальер, дзе яны будуць знаходзіцца пад пільным наглядам.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.