Зимняя сказка в Барсуках Докшицкого района
Вось ужо тры тыдні ездзіць моладзь з райцэнтра і іншых населеных пунктаў раёна ў Барсукі, каб сфатаграфавацца на фоне казачных персанажаў, што стаяць ля мясцовай школы.
Сапраўдную казку стварылі настаўнікі разам з вучнямі. Напрыклад, металічную арку на ўваходзе ў школу зрабілі старшакласнікі пад кіраўніцтвам Сяргея Паўлавіча Лісіцы. Яе абвілі яловымі лапкамі, павесілі гірлянды, якія ў начны час пераліваюцца рознакаляровымі агнямі. Навагодняя казка не можа абысціся без прывычных для ўсіх вобразаў Дзядулі Мароза і Снягурачкі. Іх вылепілі са снегу, “апранулі” з дапамогай фарбаў у сінюю і чырвоную футры, дзядулевай унучцы надзелі на галаву хрустальную карону. Побач з імі паставілі снегавіка, які атрымаўся вясёлым і жвавым. А на лаўку «запаўзла» змяя – сімвал 2013 года. Працавалі над ёй завуч Антаніна Іванаўна Стадольнік з дзецьмі. Вялікая і цікаўная кобра высока падняла сваю галаву і з хітрынкай у вачах пазірае на тых, хто ідзе па алейцы ў школу. Дарэчы, нават алея ў гэты перыяд набыла новы выгляд. Яе зрабілі з маленькіх сасонак, а пад кожную пасадзілі ледзяныя грыбы. Тут і баравікі з рудымі галовамі, і падасінавікі ў рабінавых шапках. Іх “вырошчваннем” займаліся вучні пачатковых класаў са сваёй настаўніцай Ірынай Лявонцьеўнай Андрыеўскай.
На спартыўнай пляцоўцы можна было сустрэцца з яшчэ большай колькасцю казачных персанажаў. Над стварэннем ледзяной казкі працавалі вучні Барсукоўскай сярэдняй школы разам з педкалектывам і адміністрацыяй.
Ранішнікі і вечары з нагоды Новага года прайшлі з уручэннем салодкіх падарункаў ва ўсіх класах.
В. СІДОРКІНА,
псіхолаг школы.
Материал добавлен на портал СМИ Беларуси. голосование проходит здесь: http://www.belsmi.by/ru/smi-news/zimnjaja-skazka-v-barsukax-dokshitskogo-rajona_i_2301130000005046.html