14 февраля в Докшицкой районной библиотеке всё начиналось «с любви»

DSC00218

Дзень святога Валянціна адзначаюць многія. Чытачы раённай бібліятэкі, якія 14 лютага наведалі нашу ўстанову, назвалі розныя прычыны, якія паслужылі падставай для таго, каб помніць пра гэта свята. Калі падвесці іх пад адзін назоўнік, то галоўная каштоўнасць у тым, што Дзень святога Валянціна яшчэ раз нагадвае нават самым песімістычным людзям пра каханне і вернасць.

Валянцінкі з падобным тлумачэннем былі не адзінымі атрыбутамі, з дапамогай якіх бібліятэкары нагадвалі чытачам пра любімае народам свята. Чытацкая эрудыцыя правяралася ў час гульні “Складзі вядомую пару”: Рамэа далучаўся да Джульеты, Ліля Брык – да Маякоўскага і г. д. Кнігі пра каханне можна было ўзяць з кніжнай выставы “Каханне – чароўная краіна” (на здымку). “Сэрца ўдачы” заклікала прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі. Жадаючыя маглі нават паслухаць песні пра каханне ў выкананні бібліятэкара Юлі Ткачэнка.

Самае галоўнае, што ў фармулярах усіх чытачоў, якія ў гэты дзень наведалі нашу ўстанову, былі запісаныя кнігі пра каханне – светлае пачуццё, якое, сцвярджаюць, і кіруе светам.

А.ЗАКАЛІНСКАЯ,
загадчыца аддзела абслугоўвання
раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *