Задание по сбору макулатуры увеличилось в два раза

1700930593_ab0d7fb1d5

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2009 года № 327 зацверджана Дзяржаўная праграма па зборы (нарыхтоўцы) і перапрацоўцы другаснай сыравіны на 2009 — 2015 гады.

У выкананне гэтай Праграмы абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты штогод даводзяць да адказных выканаўцаў колькасныя паказчыкі па зборы другасных рэсурсаў. У мінулым годзе заданне, даведзенае Докшыцкім выканкамам, па зборы лому каляровых металаў і адходаў тэкстылю выканана. Недапастаўлена на паўторнае выкарыстанне 100 тон макулатуры, 13 тон бітага шкла, 5 тон палімерных адходаў і 16 тон зношаных шын.

У бягучым годзе прадпрыемствам, установам і арганізацыям раёна ўсіх формаў уласнасці даведзены яшчэ больш напружаныя заданні па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Толькі па нарыхтоўцы макулатуры норма павялічылася практычна ў два разы.

Кожны сабраны і накіраваны на перапрацоўку кілаграм другаснай сыравіны зберажэ прыродныя рэсурсы і не будзе шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

В. АПАНАСЕВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага  асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *