Задворкі — не ўласнасць
Прэзідэнт нашай краіны, кіраўніцтва вобласці і раёна нараўне з рашэннямі пытанняў эканамічнага развіцця і забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва вялікую ўвагу надаюць пытанням навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкаванню гарадоў, сельскіх населеных пунктаў, тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.
Па выніках работы за 2012 год у раёне выкананы заданні па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый утрымліваюцца ў належным парадку. Большасць уладальнікаў асабістых падвор’яў сочаць за чысцінёй сваіх тэрыторый і прылеглых да іх частак вуліц, праездаў і зямель агульнага карыстання.
Разам з тым у выніку рэйдаў, што праводзіць Докшыцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па вуліцах Докшыц і іншых населеных пунктах выяўляюцца факты выкарыстання ўладальнікамі асабістых падвор’яў, жыхарамі шматкватэрных дамоў зямельных участкаў агульнага карыстання ў асабістых мэтах. Некаторыя гаспадары складзіруюць на задворках будаўнічыя матэрыялы, паліва, ставяць аўтатранспарт, прычэпы да яго. Гэта супярэчыць зямельнаму заканадаўству і Правілам добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.
Грамадзяне, якія выкарыстоўваюць землі агульнага карыстання ў асабістых мэтах, парушаюць частку 6 артыкула 70 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, бо тым самым ушчамляюць правы іншых землекарыстальнікаў.
Згодна з патрабаваннямі Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўтрыманні тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый, забараняецца размяшчаць цвёрдыя адходы ў неўстаноўленых месцах, зліваць вадкасці на зямлю, у ліўневую каналізацыю, вадаёмы, а таксама складзіраваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыі, прылеглай да ўласнага зямельнага ўчастка, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і смецце.
Адміністрацыйная адказнасць за ўказаныя парушэнні прадугледжана па частцы 2 артыкула 15.10, артыкулаў 15.63 і 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта можа быць папярэджанне ці штраф да 20 базавых велічынь.
В. АПАНАСЕВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі ПРіАНА.
НА ЗДЫМКАХ: незаконнае выкарыстанне зямель агульнага карыстання.