С 13 по 20 апреля пройдёт акция «Неделя леса-2013»

Pine Forest

13 красавіка ў Беларусі стартуе агульнарэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу-2013”. У гэтым годзе яна прысвечана 130-годдзю мяча Колесева (спецыяльнай прылады да пасадкі лесу) і прадоўжыцца да 20 красавіка.

Штогод у гэтай акцыі ў нашым раёне ўдзельнічаюць каля 350 чалавек. Самую актыўную падтрымку лесаводам звычайна аказваюць школьнікі, студэнты, ГА «БРСМ» і іншыя грамадскія аб’яднанні. З дапамогай добраахвотных удзельнікаў за апошнія пяць год новыя лясы на тэрыторыі раёна створаны на плошчы, большай за 600 гектараў.

Аднак, намеснік дырэктара Бягомльскага лясгаса Алена Вішнеўская адзначае, што практычная дапамога лесаводам ад добраахвотнікаў – гэта не сама мэта акцыі.

– Для правядзення неабходных мерапрыемстваў па ахове, абароне і ўзнаўленні лясоў у арганізацый галіны ёсць свае сілы і сродкі, – гаворыць яна. – Галоўныя задачы гэтай шырокамаштабнай акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да значнасці лясных рэсурсаў у забеспячэнні эканамічнай, экалагічнай і харчовай бяспекі краіны. Акцыя дае магчымасць людзям, якія далёкія ад лесаводчых прафесій, бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі і працай ствараюцца і зберагаюцца нашы лясы.

У Бягомльскім лясгасе прайшла актыўная работа па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага значнага, масавага, стваральнага мерапрыемства, якое на працягу ўжо сямі гадоў арганізоўвае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

– У гэтым годзе нашым лясгасам плануецца пасадзіць малады лес на плошчы 165 гектараў, – працягвае Алена Вішнеўская. – Асноўнымі пародамі дрэў, якія пасадзім, будуць елка, сасна і ясень. Акрамя пасадкі лесу, удзельнікі акцыі будуць праводзіць добраўпарадкаванне тэрыторый ляснога фонду, акультурваць існуючыя і ствараць новыя месцы для адпачынку на прыдарожных палосах і ў лясных масівах.

Работу па ачыстцы прыдарожных палос у лясгасе пачалі задоўга да пачатку акцыі. Высякаюцца сухастойныя і ветравальныя дрэвы, кустоўі, прыбіраецца смецце.

Усіх, хто хоча ўнесці свой пасільны ўклад у справу захавання і прымнажэння ляснога багацця, запрашаюць да ўдзелу ў акцыі. Звяртацца трэба ў бліжэйшыя лясніцтвы ці па тэлефонах: 3-33-69; 3-38-64; 8 (029) 385-22-29.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *