В ОАО «Торгуны» Докшицкого района ведётся подкормка озимых культур и пастбищ

Изображение 020

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Таргуны” плошча яравых і азімых збожжавых культур складае 6 280 гектараў, у тым ліку азімы клін займае 2 850 гектараў. Як толькі ўстанавілася пагодлівае, цёплае надвор’е, на палі ААТ “Таргуны” выйшлі дзве “Расы”. Гэтыя самаходныя апырсквальнікі па пнеўматычных колах уносяць пад азімыя збожжавыя карбаміда-аміячную сумесь (КАС). Работа арганізавана ў дзве змены. На адной машыне працуюць Уладзімір Сайковіч (асноўны механізатар, на здымку 1 першы злева) і Уладзімір Савульскі (падменны, на здымку ў цэнтры). Другая “Раса” таксама ўкамплектавана кадрамі: асноўны механізатар тут Пётр Кавалёў (на здымку першы справа), а яго зменшчык – Андрэй Ярмаловіч. Па словах агранома-хіміка Аляксея Саковіча, забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі ў гаспадарцы складае больш чым 80 працэнтаў, папаўненне імі працягваецца. Спецыяліст упэўнены, што гэта важная работа будзе завершана ў вызначаныя тэрміны.

Изображение 005

У гаспадарцы адначасова вядзецца і падкормка траў. У рабоце задзейнічаны тры раскідвальнікі мінеральных угнаенняў РУМ-7000. Пашы падкормліваюць хлорыстым каліем Дзмітрый Ралавец, Павел Рудзько (здымак 2) і Іван Радкевіч.

Анна ЖОЎТКА.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *