Рецепты на Масленицу для Докшичан

нка готово фінал сайтМасленіца – старажытнае свята, якое захавалася да нашага часу. Яно  доўжыцца цэлы тыдзень і выпадае якраз перад Вялікім пастом. Мяса ў гэты час ужо есці забараняецца, затое можна малако, смятану, сыр, яйкі, рыбу. Галоўнай стравай на Масленіцу былі і застаюцца бліны, як сімвал язычніцкага бога Ярылы. Цэлы тыдзень іх пякуць з рознымі начынкамі. Адсюль пайшла і руская прымаўка: «Не жыццё, а масленіца».

Прыгатаванне карункавых бліноў
Муку насыпаць у вялікую талерку і змяшаць з цукровай пудрай. У цэнтры

 зрабіць паглыбленне, разбіць туды яйкі. Дадаць малака і змяшаць. Паціху перамешваць з мукой да цэнтра і ўзбіць, каб атрымалася кансістэнцыя ўзбітай смятанкі. Змяшаць з растопленым маслам і затым выкарыстоўваць, як цеста для звычайных бліноў.
Запраўкі

Даўней казалі, што сухі блін горла дзярэ. Таму да яго падавалі смятану, масла, спецыяльныя запраўкі.
Грыбная: марынаваныя грыбы адкінуць, дробна пасекчы з цыбуляй і прыправіць алеем.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAБульбяная з селядцом: бульбу зварыць, патаўчы, халодную змяшаць з салёным селядцом.

Ікра з селядца: філе салёнага селядца здрабніць, расцёрці са сметанковым маслам і плаўленым сырам. Дадаць вараную моркву і змяшаць.

Маласольная рыба: рыбу (сёмгу, кету, палтус і іншую) нарэзаць тонка. Гарачы блін намазаць сметанковым маслам, а зверху пакласці пластык рыбы.

Зялёная цыбуля з яйкамі: дробна пакрышыць цыбулю і звараныя крутыя яйкі, заправіць смятанай ці маянэзам, пасаліць, папярчыць і дадаць цукар.

Блін з начынкай можна сабраць у прыгожы вузельчык, замест завязкі выкарыстаць пяро цыбулі і арыгінальная, смачная страва гатова.
Тарцінкі для гасцей
Іх яшчэ называюць салодкія канапе. У якасці асноўнага кампанента выкарыстоўваюцца звычайныя бліны, добра падыдуць нават учарашнія. Галоўнае – незвычайны дэсерт.

Для тарцінак нам спатрэбіцца 7-8 не вельмі тонкіх бліноў. Для салодкіх канапе бліны павінны быць несалёныя, нейтральныя ці крыху салодкія.

Для начынкі бяром мяккі тварог сярэдняй тлустасці, расціраем яго з цукрам. Каб тарцінкі не развальваліся і былі прыемнымі на смак, спатрэбіцца жэлацін.

Дабаўляем яго ў малако і, памешваючы, даводзім яго да кіпення, каб жэлацін растварыўся. Калі малако астыне, уліваем яго ў тварог.

Можна ўсё добра перамяшаць, а лепш расцерці ў блэндэры. У гэтым выпадку атрымаецца больш аднародная маса. Па кансістэнцыі начынка павінна быць як вадкая смятана. Паспрабуем сумесь на цукар. Калі тварог кіславаты, то цукру можна дадаць.

Зараз самае цікавае – “зборка”. Бяром плоскую талерку. Кладзём першы блін і намазваем яго сырнай начынкай. Кладзём другі і зноў намазваем і так да канца.

Торцік, што атрымаўся, абмазваем з усіх бакоў сырнай масай і ставім у халадзільнік мінімум на дзве гадзіны. Калі торт астыне, пачынаем яго рэзаць на квадрацікі, трохкутнікі і іншыя па форме фігуркі.

Кожную тарцінку ўпрыгожваем клубніцай і ківі. Кавалачкі фруктаў замацоўваем драўлянымі шпажкамі. Упрыгожыць тарцінку можна і рознымі іншымі фруктамі, нават вішнямі з варэння.

Галоўнае, праявіць творчасць, фантазію на 100 працэнтаў і вашы родныя і госці будуць задаволены. Смачна есці ўсім!
З вамі была Ганна
Палячонак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *