Урок памяти для школьников Бегомльской СШ Докшийкого района во время летнего отдыха организовали ветераны войны
Менавіта гэтай мэце мы падпарадкоўваліся, калі арганізавалі правядзенне ўрока памяці для вучняў лагера адпачынку Бягомльскай СШ. Для іх Вялікая Айчынная вайна – вельмі далёкае мінулае, але ведаць і памятаць пра яго – доўг і абавязак беларусаў усіх пакаленняў. Пакуль ёсць сведкі тых страшных і гераічных падзей, трэба скарыстоўваць кожную магчымасць, каб сустрэцца з імі.
Да дзяцей на сустрэчу ў бібліятэку прыйшлі старшыня ветэранскай арганізацыі Уладзімір Канстанцінавіч Герасімёнак і ветэран вайны Валянцін Іванавіч Якушэўскі. Урок мужнасці пачаўся з таго, што бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх чытачоў з літаратурай пра вайну. Потым выступілі з успамінамі госці. Пасля гэтага ўсе разам накіраваліся да помнікаў, якія ёсць у Бягомлі. Дзеці ўсклалі кветкі, а Валянцін Іванавіч звярнуўся да іх з цёплымі словамі. У заключэнне малыя напісалі падзяку дзядам за Перамогу і, уклаўшы паперкі ў шарыкі, пусцілі іх у паветра (на здымку).
В. БАТУРА,
загадчыца бібліятэкі
імя П. Панчанкі.