В Докшицах ремонтируют крыши и утепляют стены
Змяніў свой цагляны фасад на сучасны прыгожы “кажух” 18-кватэрны дом № 3 па вул. Чарняхоўскага ў Докшыцах (на здымку).
Прычынай таму стаў капітальны рамонт шматпавярховіка. Раней на ім быў заменены дах, вокны, адрамантавана водаправодна-каналізацыйная і ацяпляльная сістэмы, устаноўлены вадасцёкі, праведзены касметычны рамонт пад’ездаў, арганізавана гарачае водазабеспячэнне.
Сёлета будаўнікі з вытворчага кааператыва “Тэхнік” уцяплілі сцены пенапалісцерольнымі плітамі. На іх паклалі сетку, затынкавалі, пафарбавалі і дом гатовы. Змяніў свой ца
Па словах начальніка ўчастка жыллёвага фонду РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Тамары Цынковіч, названы дом не адзіны аб’ект, увод якога пасля капрамонту запланаваны сёлета.
У Крулеўшчыне набыў новае “жыццё” шматкватэрны дом № 4/2 па вул. Палявога. У ім таксама адрамантаваны пад’езды, ацяпленне, водаправодна-каналізацыйная сістэма, заменены дах.
Распачаты рамонт інтэрната па вул. Даватара, 20 у райцэнтры. Будынак на баланс РУП ЖКГ быў перададзены ў надта дрэнным стане. Зараз там вядуцца работы па рамонце даха. Сваёй чаргі чакаюць вокны, кухонныя памяшканні, сістэма ацяплення і іншыя аб’екты.
Сёлета завершана газі-фікацыя 16-кватэрнага дома ў Бягомлі. Вядуцца работы па газіфікацыі трох двухпавярховікаў у аграгарадку Параф’янава.
Летась пяць шматкватэрных дамоў мікрараёна ПМС у Докшыцах атрымалі гарачую ваду. Сёлета такой выгодай камунальнікі забяспечылі жыхароў 27-кватэрнага дома № 33 па вул. Маякоўскага. Калі дазволіць фінансаванне, падобны падарунак атрымаюць уладальнікі кватэр яшчэ аднаго дома ў райцэнтры.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.