Первыми к уборке зерновых на частных участках граждан приступили комбайнеры из «Докшицкого райагросервиса»

Жніво – кульмінацыя працы на полі. Менавіта яно вызначае моц, прыкладзены аграрнікамі, а таксама іх спрыт і ўменне ў вырошчванні асноўных культур земляробства – збожжавых. Вось таму на ўборку сканцэнтроўваюць асноўныя сілы, загадзя рыхтуюць тэхніку, выдзяляюць салярку, бензін… Менавіта на перыяд уборкі збожжавых арганізоўваюць спаборніцтвы, лепшых узнагароджваюць, ствараюць такія ўмовы працы, каб рабочы дзень доўжыўся як мага больш: ад расы да расы.
У ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» працуюць 12 экіпажаў камбайнераў. Усе механізатары вопытныя, старанныя. Тут традыцыйна першымі намалочваюць зерне ў аб’ёме тысяча тон. Колькасць экіпажаў-тысячнікаў даходзіць да дзесяці. Канечне, таму, што ёсць ураджайнасць, ёсць аб’ём работ і ёсць жаданне працаваць. Першымі камбайнеры з аграсэрвісу прыступаюць і да ўборкі збожжавых на прыватных участках грамадзян. Ужо ў пятніцу выйшлі на “палоскі” тры махіны, згодна з распрацаваным графікам уборкі і разлічанай платай за сотку зжатай збажыны.

Панядзелак стаяў гарачы, спякотны. Нават пасля 17 гадзін некамфортна адчувалася ў полі. Праўда, у Крыпулях ля ўчастка, які абмалочваў камбайнер Аляксандр Глушонак, сустрэлі гаспадара надзелу Пятра Калягу з жонкай і бухгалтара акцыянернага таварыства Таццяну Конан. Памятаюцца часы, калі ў такі перыяд тоўпілася шмат людзей. Яны мітусіліся і нават спрачаліся, на чый участак трэба прыгнаць камбайн хутчэй. Зараз уборка ішла спакойна і размерана.

– Так паўсюдна, у кожнай вёсцы, – гаворыць Таццяна Міхайлаўна. – Адразу тэлефануем старэйшыне вёскі і папярэджваем, у які дзень будзе камбайн. Жнём па парадку. Гаспадару то

лькі трэба падрыхтаваць месца, дзе будзе выгружацца зерне, а ў іншым выпадку ён нават і не патрэбны. Хаця, скажу чэсна, вяскоўцы не адыходзяцца ад камбайна, пакуль ён жне. Любяць паназіраць за рабочым працэсам, перакінуцца словам. Разлік ідзе на месцы. Абмалот соткі каштуе 18 тысяч рублёў. Такім чынам абмалацілі ўчасткі вяскоўцаў на Параф’янаўскай зоне. Сёння прайшліся па Юркаўшчыне, Ветахмо, Крыпулях, а наперадзе – работа ў Бярозаўцы, Мацееўцах…

IMG_2281ред

 

– Вельмі добрая арганізацыя ўборкі на прысядзібных надзелах, – гаворыць былы работнік аграсэрвісу Пётр Каляга. – Прыйшла чарга – падстаўляй плёнку, ёмістасць. У мяне вось свой трактарок, дык я прыгнаў яго, каб прыняць ураджай прама ў прычэп. Прывязу зерне да свірна, пачышчу ад пустазелля. Дасушваць сёлета не трэба – яно высахла на корні. А ўраджай добры. Дзякуй за гэта Богу.

Па стане на 12 жніўня ў Крыпульскім сельсавеце са 141 участка збожжавыя былі ўбраны на 61-м, альбо абмалочана 22,9 гектара. У Параф’янаўскім, які таксама абслугоўвае ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», з 255-і абмалочаны 205 участкаў.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Пётр Каляга прымае зерне на ўласныя патрэбы.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *