В Докшицком районе в связи с окончанием летних каникул и началом учебного года, Госавтоинспекция с 25 августа по 5 сентября проводит специальный комплекс мероприятий «Внимание — дети!»

плакат детиУ сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года, Дзяржаўтаінспекцыя з 25 жніўня па 5 верасня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!” Яго мэта – прафілактыка і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, смяротнасці ў выніку ДТЗ з удзелам і па віне дзяцей.

За 7 месяцаў бягучага года на дарогах рэспублікі загінулі 20 дзяцей, 227 атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 19 ДТЗ з удзелам і па віне дзяцей, у якіх 22 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 2 загінулі.

Менавіта ў перыяд летніх канікулаў на дарогах адбываецца асноўная маса аварый з удзелам дзяцей. Прычыны ДТЗ у кожным канкрэтным выпадку розныя, аднак, калі гіне дзіця – разважаць пра прычыны таго, чаго ўжо не паправіш, цяжка. Трагічна скончылася ДТЗ у Аршанскім раёне ў чэрвені. Вадзіцель аўтамашыны “Опель Вектра” здзейсніў наезд на малалетняга веласіпедыста, які рухаўся ў тым жа накірунку. У выніку аварыі, дзіця ад атрыманых траўм загінула на месцы ДТЗ. Вадзіцель, які здзейсніў наезд, кінуў іншамарку і збег з месца здарэння. На момант аварыі вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Яшчэ адно ДТЗ адбылося 3 ліпеня ў Лепельскім раёне. Вадзіцель аўтамабіля “Мазда 626” пры здзяйсненні абгону, не пераканаўся ў бяспечнасці манёўра і сутыкнуўся з аўтамабілем “Опель Амега”. У выніку ДТЗ на месцы загінула ехаўшая ў аўтамабілі “Мазда” вучаніца 6 класа г. Віцебска, а вадзіцель гэтай машыны памёр пры транспарціроўцы ў Лепельскую ЦРБ.

У нашым раёне ў бягучым годзе адбылося 1 ДТЗ з удзелам маленькага пасажыра, у выніку чаго дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пры гэтым, за рулём аўтамабіля знаходзіўся яго бацька.

Паважаныя бацькі! Паважаныя вадзіцелі! Выкажыце сваю пазіцыю ў падтрымку бяспекі дзяцей на дарозе. Уключыце бліжняе святло фар транспартных сродкаў падчас руху ў светлы час сутак. Перавозьце маленькіх пасажыраў толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі ці ў спецыяльных аўтакрэслах. Памятайце, што вы ў адказе за іх. Не забывайцеся нагадваць дзецям і падлеткам правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Будзьце самі прыкладам. Сумеснымі намаганнямі мы навучым іх правільна арыентавацца на дарозе, захаваем ім здароўе і жыццё.

Я. ХІЛЬКО,
дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС,
ст. лейтэнант міліцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *