В школах Докшицкого района 1 сентября прозвучит первый звонок
У панядзелак раніцай зноў пойдуць дзеці ў школу. 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама Бягомльская школа-інтэрнат гасцінна расчыняць дзверы, каб прыняць больш за 2600 вучняў. Шкада, але ў Гарадзішчанскай, Янкаўскай, Вітуніцкай, Таргуноўскай, Бераснёўскай і Бярозаўскай школах школьны званок больш не пакліча вучняў на ўрок. У сувязі з недастатковай колькасцю дзяцей, большасць з іх рэарганізаваны ў дзіцячыя садкі. Школьнікаў у бліжэйшыя школы будуць падвозіць 11 аўтобусаў.
1 верасня прагучыць першы званок для 222 першакласнікаў. Прыбраных, прыгожых іх сустрэнуць ля школьных дзвярэй настаўнікі і павядуць у цудоўны свет ведаў, дапамогуць стаць асобай, падораць шмат цікавага, з чаго і складаецца незабыўнае школьнае жыццё.
Ідуць апошнія прыгатаванні: прасуюцца школьныя формы, збіраюцца ранцы, складаюцца букеты і — прывітанне, школа!
Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.