Его преосвященство архиепископ Полоцкий и Глубокский Феодосий в минувшее воскресенье посетил Свято-Покровский приход в Докшицах

Яго праасвяшчэнства архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій у мінулую нядзелю наведаў Свята-Пакроўскі прыход. У царкве адслужыў Божую літургію. Затым у суправаджэнні благачыннага Докшыцкай акругі протаіерэя Георгія Мялешкі і матушкі Тамары накіраваўся ў нядзельную школу.
Сустрэча з яе выхаванцамі доўжылася каля гадзіны і ўразіла тым, як па-майстэрску Уладыка ўмее знаходзіць агульную мову з дзецьмі, абапіраючыся на жыццёвыя прыклады, зразумела і даходліва растлумачваць ім галоўныя пастулаты святога Евангелля. Галоўныя Божыя правілы ўспаміналі ўсе разам. Выхаванка нядзельнай школы Насця Марозава першай назвала запавет “палюбі бліжняга свайго, як самога сябе” і за гэта атрымала ад Уладыкі салодкі падарунак. Цукерак хапіла ўсім дзецям.

DSC03243
Яго праасвяшчэнства пажадаў жыць заўсёды з Богам, благаславіў дзетак на далейшую вучобу ў нядзельнай школе (на здымку).

Тэкст і фота Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *