Победительница областного конкурса появилась в Докшицком районе
Пры падвядзенні вынікаў абласнога спаборніцтва за кастрычнік сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення пераможцай прызнана аператар МТФ “Двор” ААТ “Таргуны” Аксана Віткоўская. У яе групе 38 кароў. Ад кожнай з іх у сярэднім яна надаіла па 421 кілаграму малака. Валавая вытворчасць за месяц склала 16 тон.
Віншуем з першай працоўнай перамогай!