В Бегомльской школе Докшицкого района прошёл фестиваль ученического творчества «Школьная звезда»

IMG_3781Адным з візітных мерапрыемстваў Бягомльскай школы можна назваць фестываль вучнёўскай творчасці “Школьная зорка”. У гэтым годзе яго правялі ўжо ў шосты раз. Адметнае мерапрыемства тым, што задзейнічаны ў падрыхтоўцы да фэсту ўсе вучні, акрамя, хіба толькі першакласнікаў.

Яшчэ з восені, калі распрацоўваецца палажэнне, класы пачынаюць рыхтавацца. Разам з класнымі кіраўнікамі ідзе гарачае абмеркаванне ідэй, планаў, мастацкага афармлення сцэны. Кожнаму маленькаму калектыву (класу) хочацца здзівіць журы. І ў гэтым годзе падчас трох дзён адбору на сцэне запалілі не адну новую зорачку. Вынікам фестывалю стаў гала-канцэрт, які ладзіўся 19 лютага і сабраў паўнюткую залу гледачоў. Дыпломы за перамогу ў “Школьнай зорцы” старшыня журы, завуч школы Аляксандр Ільясевіч уручыў наступным удзельнікам.
Сярод пачатковага звяна ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” дыпломы другой ступені атрымалі трэція “А” і “Б” класы. Лепшай сярод вакалістаў стала Лізавета Лагавік, другая – Дар’я Ісмаілава, трэцяя – Анастасія Маркавец. У намінацыі “Мастацкае слова” на кожнай прыступцы па два пераможцы. Першае месца ў Алесі Дударонак і Данііла Янкоўскага, другое – у Лізаветы Гайдук і Анастасіі Юрчык, трэцяе – у Канстанціна Сайкоўскага і Мікалая Каралевіча. Першае і другое месца ў намінацыі “Эстрадная мініяцюра” было прысуджана двум “А” класам – трэцяму і чацвёртаму суадносна.
Сярод сярэдняга звяна лепш за ўсё майстэрствам мастацкага слова валодае Дар’я Глазко, на другім месцы Галіна Аўтушка, на трэцім – Дар’я Эртман. Лепшыя вакалісты ў гэтай катэгорыі – вучні пятага класа, на другім месцы прадстаўнікі 7 “Б”, на трэцім – Вікторыя Сытава. У намінацыі “Харэаграфічная творчасць” перамог 7 “Б” клас, другія – вучні 7 “А”, трэція – 6 “Б”. Не было роўных у эстраднай мініяцюры прадстаўнікам 7 “А”, за імі ідуць 6 “А” і пяцікласнікі.
З удзельнікаў старэйшага звяна другое месца ў вакальным конкурсе прысуджана Аліне Анісовіч, трэцяе падзялілі Наталля Стрыжонак і трыа 10 “А” класа. Пераможца ў конкурсе мастацкага слова Ангеліна Пракопава, на другой прыступцы Аліна Аўтушка, трэцяя Дзіяна Падцяроб. Першае месца за харэаграфію прысуджана 10 класу. У спаборніцтве эстрадных мініяцюр сярод старшакласнікаў перамог 9 “А” клас, на другім месцы – адзінаццацікласнікі, на трэцім – прадстаўнікі 8 “А”.
Па словах намесніка дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Алены Ярмола, “Школьная зорка” адкрыла шмат таленавітых дзяцей, якія дагэтуль не былі на прыкмеце ў арганізатараў школьных мерапрыемстваў.

НА ЗДЫМКУ: пяцікласнікі фантазіруюць, якой магла быць першабытная школа.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *