В Бегомльском опытно-производственном лесничестве Докшицкого района ожидают начала лесокультурного сезона

класУ сувязі з прыдатнымі прыроднымі ўмовамі, пасадка лесу ў лясгасе пачнецца значна раней звычайнага.

Залогам добрай прыжывальнасці лясных культур з’яўляецца дастатковы запас вільгаці ў глебе. У сённяшніх умовах надвор’я вільгаць выдаляецца з зямлі вельмі хутка. Таму, спецыялістамі лясной галіны прынята рашэнне аператыўна прыступіць да пасадкі лесу. Высаджваць у асноўным будуць хвойныя пароды дрэў – сасну і елку, а таксама чарэшчаты дуб. Акрамя гэтага, плануецца пасадка еўрапейскай лістоўніцы, звычайнага ясеня, бярозы, ліпы і іншых мякка- і цвёрдалістых парод дрэў.
Калектыў Бягомльскага доследна-вытворчага лясніцтва чакае хуткага пачатку лесакультурнага сезона. Як толькі крыху прагрэецца глеба, лесаводы пачнуць пасадку. У гэтым годзе плануюцца работы на плошчы 26,4 га. Для гэтага неабходна высадзіць каля 150 тысяч сеянцаў і саджанцаў сасны, елкі, бярозы.
Якасны пасадачны матэрыял вырасцілі ў гадавальніку лясгаса. Папярэдняй восенню былі праведзены работы па падрыхтоўцы на ўсёй плошчы, спецыяльным лясным плугам нарэзаны барозны для пасадкі пад меч Калясова.
Паколькі пасадка павінна быць выканана ў кароткі тэрмін, весціся яна будзе не толькі работнікамі Бягомльскага лясніцтва, але і вучнямі Бягомльскай сярэдняй школы і выхаванцамі мясцовай школы-інтэрната.
У межах правядзення “Тыдня лесу-2015” да добрай справы запрашаюцца ўсе нераўнадушныя да лесу жыхары раёна.
НА ЗДЫМКУ: ляснічы Бягомльскага доследна-вытворчага лясніцтва Сяргей Класоўскі: “У хуткім часе на месцы пасадак паднімуць верхавіны да неба вось такія дрэўцы.”

С. ЗДОРАЎЦАВА,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце
ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *