В Докшицком «Беларусбанке» прошли учения

Здамак 1

Здымак 1

Пятніца, пасляабедзенны час. Размерана і спакойна ідзе работа ў ЦБП № 209 філіяла № 216 ААТ «ААБ Беларусбанк”. Нечакана цішыню абуджае гук сірэны. Надзвычайная сітуацыя! Без лішняй мітусні супрацоўнікі банка сталі выконваць тыя дзеянні, якія ўжо неаднойчы паўтаралі ў час вучэбных трывог.
У кабінеце намесніка дырэктара банка Ірыны Малюжанец, якая ў час правядзення аб’ектавай трэніроўкі па грамадзянскай абароне з’яўлялася начальнікам штаба ГА, сабраліся камандзіры супрацьпажарнага і санітарнага звёнаў Г. Сіўцэвіч і Л. Юнцэвіч, адказныя за сувязь, апавяшчэнне і збор інфармацыі – Н. Юковіч, за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне – А. Салавей (здымак 1).
Кожны атрымаў дакладныя даручэнні і безагаворачна пачаў іх выконваць. Дзяўчаты з сандружыны кантралявалі на лесвіцах эвакуацыю, хлопцы з супрацьпажарнага звяна сваімі сіламі пачалі “тушыць пажар”, які быццам бы выявілі ў падвальным памяшканні (здымак 2). А да будынка банка спяшаліся “хуткая дапамога”, выратавальнікі і супрацоўнікі дэпартамента Аховы. Медработнік з вадзіцелем спецаўтамабіля аказалі першую дапамогу пацярпелай (здымак 3), якую на насілках з будынка вынесла санітарная дружына. Выратавальнікі ў спецвопратцы хуценька раскруцілі пажарны рукаў – і вось яны ўжо змагаюцца з агнём. Пасля тушэння, прабягаюць па кабінетах для праверкі: раптам там засталіся людзі і ім патрэбна дапамога?

Здымак 2

Здымак 3

Здымак 3

Імітаваны пажар лакалізаваны, цяпер можна ўздыхнуць з палёгкай: вучэбныя заняткі па грамадзянскай абароне прайшлі без замінак. На тое, што патрэбныя дзеянні ў надзвычайнай сітуацыі выконваліся без заўваг, звярнуў увагу намеснік начальніка аддзела па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Уладзімір Карпека. Мерапрыемства па грамадзянскай абароне праходзіла пад пільным вокам галоўнага спецыяліста аддзела грамадзянскай абароны і мабілізацыйнай работы Цэнтральнага апарата ААТ “ААБ Беларусбанк” Ігара Хазаноўскага і галоўнага спецыяліста службы аховы працы і грамадзянскай абароны філіяла № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Івана Нікіфароўскага. Спецыялісты таксама адзначылі належную падрыхтоўку персаналу, валоданне ім навыкамі, якія дазваляюць самастойна, хутка і беспамылкова арыентавацца ў надзвычайных сітуацыях.

 

 

 

 

 
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *