Автопробег ветеранов войны в Афганистане пройдёт через Докшицкий район
24 красавіка праз наш раён будзе пракладзены шлях аўтапрабегу, які ладзіць абласная арганізацыя “Беларускага саюза ветеранаў вайны ў Афганістане”. Мерапрыемства праводзіцца з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі пад дэвізам “Ніхто не забыты – нішто не забыта”. Удзельнікі аўтапрабегу прыкладна ў 14 гадзін будуць мець прыпынак на мемарыяле ў Шунеўцы, затым накіруюцца ў райцэнтр да помніка воінам-афганцам, што размешчаны каля райваенкамата. Аўтапрабег будзе доўжыцца з 24 па 26 красавіка і пройдзе па наступным маршруце: Віцебск-Бешанковічы-Лепель-Докшыцы-Глыбокае-Шаркаўшчына-Браслаў-Міёры-Верхнядзвінск-Наваполацк-Полацк-Ушачы-Обаль.