В Докшицах с 29 апреля по 6 мая будет проходить фестиваль православной культуры «Кладезь»
У Докшыцах з 29 красавіка па 6 мая будзе праходзіць фестываль праваслаўнай культуры “Кладзезь”. Усіх жыхароў і гасцей горада чакаюць цікавыя сустрэчы, праект “Добрае кіно”, святочны канцэрт і выстава-кірмаш вырабаў манастырскіх майстэрань.
У даўніну ў кожным горадзе праводзіліся дабрачынныя кірмашы, зборы ад іх ішлі на дапамогу людзям, якія мелі патрэбу ў гэтым. Гэту традыцыю прадаўжаюць сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра г. Мінска. У час фестывалю яны праводзяць шырокую выставу-кірмаш “Кладзезь”, на якой можна набыць царкоўнае начынне, манастырскі хлеб і мёд, арыгінальныя сувеніры ручной работы і імянныя падарункі, травяныя зборы для здароўя, карысныя кнігі для душы, фільмы для дзяцей і дарослых. Усё гэта зроблена ўмела і з вялікай любоўю ў майстэрнях манастыра, дзе працуюць каля 2000 чалавек. Выручаныя ад продажу рэчаў сродкі ідуць на дапамогу вялікай колькасці людзей.
Малышоў чакае сустрэча з казкай у лялечным тэатры “Батлейка”.Спектаклі будуць праходзіць на тэрыторыі выставы кожную гадзіну. Пасля прадстаўлення дзеці змогуць пазнаёміцца з галоўнымі героямі, паўдзельнічаць у гульнях і віктарыне.
Адкрыццё фестывалю адбудзецца 29 красавіка ў 12 гадзін на плошчы перад гарадскім Цэнтрам культуры (вуліца Ленінская, 14). А на наступны дзень, 30 красавіка, пройдзе творчы сустрэча-канцэрт з паэтэсай, лаўрэатам прэміі “Залаты грамафон”, членам саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, дзіцячым пісьменнікам, аўтарам і выканаўцам песень Таццянай Дашкевіч. Канцэрт адбудзецца ў ГЦК. Пачатак у 17 гадзін.
Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны. Час работы выставы-кірмашу – з 10 да 19 гадзін.
Прыходзьце з усёй сям’ёй!