В Волколатской средней школе Докшицкого района была проведена акция «Посади дерево»

IMG_3640Напярэдадні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў рамках Тыдня лесу ў Валкалацкай сярэдняй школе была арганізавана і праведзена акцыя “Пасадзі дрэўца”. Вучні і настаўнікі на прышкольнай тэрыторыі заклалі алею ў гонар Перамогі. Агульнымі намаганнямі было пасаджана 70 елачак, што сімвалізуюць 70 гадоў пад мірным небам. Пасадачны матэрыял для гэтай акцыі дапамог набыць ляснічы Валкалацкага лясніцтва А.М. Мележ. Старшакласнікі з адказнасцю і задавальненнем падышлі да гэтай справы. Спадзяёмся, што маленькія прыгажуні прыжывуцца, будуць радаваць вока сваім зялёным убраннем і напамінаць аб слаўным подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКУ: падчас
закладкі алеі.
Фота П. Кацейкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *