Хлеборобы Докшицкого района приступили к посеву ярового рапса

IMG_9667Хлебаробы раёна прыступілі да сяўбы яравога рапсу. Першымі гэту работу распачало ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. За ім паспяшалася ААТ “Барсучанка”, якое ўжо завяршыла сяўбу збожжавых. Супрацоўнікі “раёнкі” пабывалі на палях гэтага таварыства, дзе поўным ходам вядуцца палявыя работы.

Дырэктара гаспадаркі Сяргея Маскалёнка сустрэлі ва ўрочышчы Стадольнікі. Менавіта на гэтым полі ў 75 гектараў пачалася сяўба рапсу.
– Зябліва падрыхтавалі яшчэ з восені. Тады ж унеслі калійныя ўгнаенні. Вясной дадалі фосфарных, зрабілі чызельную апрацоўку глебы, – расказвае Сяргей Фёдаравіч. – Насенне ёсць, палівам забяспечаны. Хвалюемся за фосфарныя гербіцыды. Каб атрымаць запланаваны ўраджай, трэба ў першыя некалькі дзён унесці іх пад пасевы. Дамоўленасць на пастаўку гербіцыдаў ёсць, з дня на дзень чакаем паступлення. Калі гэта адбудзецца, можна быць спакойным за сяўбу такой прыбытковай тэхналагічнай культуры, як рапс.
Пакуль размаўлялі з дырэктарам, на пагорку паказаўся камнеўборачны агрэгат, якім кіраваў Уладзімір Стаброўскі. За ім на ачышчанай ад камянёў прасторы шчыраваў на энерганасычаным трактары “Беларус 3022” з сучаснай сеялкай Аляксандр Рамашоў. Гэта вопытны, надзейны механізатар, які ўмее забяспечваць высокія тэмпы палявым работам. Таварышы па працы жартуюць, што Аляксандр, як перадавік, за адзін сезон паспявае па два-тры разы пабываць на старонках раённай газеты.

Дырэктар гаспадаркі зазначае, што ўсе працаўнікі, за рэдкім выключэннем, стараюцца працаваць на сваіх рабочых месцах добрасумленна.
Па стане на 23 красавіка ў ААТ “Барсучанка” пасеяна 130 гектараў яравога рапсу. Усяго плануецца пасеяць 331 гектар. Калі пацяплее, як абяцаюць сіноптыкі, надыдзе чарга кукурузы і траў.

Тамара СТАДНЮК.
НА ЗДЫМКУ: адзін з лепшых механізатараў ААТ “Барсучанка” А. Рамашоў на сяўбе рапсу.
Фота. В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *